- дэраш
- дэраш, -а
м.
Конь чалой масти.Ён (Бушмар) доўга сядзеў так на сваім хутарскім дэрашу, трапаў яму грыву і стаў, як дзіцё - радасны, без думак аб прычынах. Чорны. Прыгнаў каровы дзядзька Антось. Апошнім прыплёўся на сваім дэрашы Карусь Дзівак з Магдаю. С.Александровіч. А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Караткевіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.